КАЛІ́НІНСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ.

Дзейнічала з ліст. 1941 да чэрв. 1942 у в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Падпольшчыкі (кіраўнікі І.Ф.Канцавой, Л.М.Кавальскі) прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, дапамагалі параненым чырвонаармейцам, трымалі сувязь з мясц. партыз. атрадамі, удзельнічалі ў дыверсіях на Гомельскім вагонарамонт. з-дзе і чыг. вузле. У чэрв. 1942 пры спробе падарваць эшалон ворага з жывой сілай падпольшчыкі арыштаваны: 4 з іх павешаны, 8 закатаваны ў гомельскай турме.

т. 7, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)